Еўразвяз зменіць дызайн шэнгенскай візы
Улады ЕЗ прынялі рашэнне ўнесці змены ў дызайн шэнгенскай візы, каб узмацніць яе абарону ад падробак. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе, апублікаваным у аўторак на сайце Савета ЕЗ.
«Выкарыстоўваная цягам 20 гадоў візавая налепка скампраметавала сябе сур’ёзнымі інцыдэнтамі, звязанымі з падробкай і махлярствам», – гаворыцца ў паведамленні.
Чакаецца, што акт аб увядзенні новых правілаў будзе падпісаны ў ліпені.
