Еўропа пераходзіць на зімовы час
Сёння ўначы краіны Еўропы пераходзяць на зімовы час: гадзіннікі будуць пераведзеныя на гадзіну назад. Нагадаем, што Еўрапейскі звяз вырашыў спыніць перавод стрэлак кожныя вясну і восень, аднак дзяржавы павінны самі вырашыць, які час пакінуць у якасці пастаяннага — зімовы ці летні. Пытанне будзе вырашанае, хутчэй за ўсё, не раней за 2021 год. Да прыкладу, Літва і Латвія хоча застацца ў летнім часе. Эстонія аддае перавагу зімоваму часу.
Беларусь з 2012 года стрэлкі не пераводзіць. Гэта азначае, што ад заўтра, 27 кастрычніка, розніца ў часе з Вільняй, Рыгай і Талінам складзе адну гадзіну, а з Варшавай і Берлінам — дзве гадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота C.Hardt