ЕЗ адменіць роўмінг для краін Усходняга партнёрства



Еўразвяз адменіць плату за роўмінг для 6 краін-чальцоў Усходняга партнёрства. Гэта азначае, што жыхары Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Беларусі і Украіны ў час паездак у Еўропу змогуць карыстацца сваімі тэлефоннымі нумарамі, не падключаючы паслугу роўмінгу. Працэс адмены роўмінгу чакаецца завяршыць да 2020 года.

Еўрапейскі Звяз мае намер укараніць бясплатны роўмінг для краін праграмы Усходняга партнёрства. Пра гэта заявіў кіраўнік службы знешніх дзеянняў ЕЗ Барыс Ярашэвіч грамадскаму вяшчальніку Грузіі.

«Калі вы падарожнічаеце ў краіны Усходняга партнёрства або з гэтых краін у ЕЗ, тарыфы ў роўмінгу занадта высокія. Плата за роўмінг у ЕЗ ужо адменена. Цяпер мы плануем зрабіць гэта і за межамі Еўразвяза для 6 краін Усходняга партнёрства. Калі вы з грузінскім нумарам паедзеце ў Бельгію, то не павінны там марнаваць на званкі больш, чым марнуеце ў Грузіі », – сказаў Ярашэвіч.

Ён дадаў, што таксама будуць перагледжаны і ўзгоднены з мабільнымі аператарам тарыфы на сотавую тэлефонную сувязь і паабяцаў, што «плата будзе нізкай і даступнай». Па словах Ярашэвіча, ініцыятыва будзе зафіксавана ў дэкларацыі на саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў лістападзе 2017 года ў Бруселі. Поўнасцю рэалізаваць ініцыятыву плануецца да 2020 года.

Праект ЕЗ „Усходняе партнёрства” пачаты ў 2009 годзе. Яго мэта – інтэграцыя 6 постсавецкіх краін у еўрапейскія структуры. У праекце ўдзельнічаюць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна.

digital.report

Фота: ExpertTur