ЕЗ ухваліў кантракт на пастаўку 300 мільёнаў доз вакцыны супраць каронавіруса



Еўракамісія завяршыла перамовы аб гэтым з нямецкай фірмай Biontech і амерыканскім канцэрнам Pfizer. Раней заключэнне кантракту анансавала кіраўнік ўракамісіі  Урсула фон дэр Ляйен.

Усе 27 краін ЕЗ атрымаюць доступ да вакцыны адначасова. Кожная дзяржава будзе забяспечана патрэбнай колькасцю доз прапарцыйна насельніцтву. Для выпрацоўкі імунітэту аднаму чалавеку неабходна зрабіць дзве прышчэпкі. Напярэдадні кампаніі Biontech і Pfizer заявілі, што распрацаваная імі вакцына паказала эфектыўнасць у 90% выпадкаў і будзе зарэгістраваная ў лістападзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters