Facebook папярэдзіць карыстальнікаў пра атакі спэцслужбаў



Карыстальнікі сацсеткі атрымаюць паведамленьні, калі Facebook западозрыць, што за імі сочаць спэцслужбы, піша „Радыё Свабода„.

З 17 кастрычніка Facebook пастанавіў папярэджваць карыстальнікаў аб актыўнасці, што нагадвае атаку „спансаваных дзяржавай актывістаў”. Калі адміністрацыя западозрыць, што на акаўнт нацэленая атака дзяржаўных службаў, ці што акаўнт ужо ўзламаны, карыстальнік атрымае паведамленне, што на настольнай вэрсіі сайту будзе мець такі выгляд:

Фейсбук

„Мы робім гэта таму, што такія віды нападаў, як правіла, больш прасунутыя і небяспечныя за іншыя, — тлумачыць у блогу Алекс Статмас, галоўны афіцэр бяспекі Facebook. — І мы настойліва раім пацярпелым прыняць неабходныя меры, каб забяспечыць усіх сваіх анлайн-акаўнтаў”.

Такое паведамленне, як сцьвярджае Статмас, не звязанае з праблемамі ў бяспецы самога Facebook: яно можа сведчыць пра шкоднае праграмнае забеспячэньне на кампутары альбо смартфоне карыстальніка. Людзі, якія пабачаць такое паведамленне, мусяць зрабіць наступнае:

— Змяніць пароль ад акаўнта. Пажадана рабіць пароль доўгім і складаным, з лічбамі, вялікімі і малымі літарамі. Напрыклад, „mkV1S2Knuh”, што лёгка запомніць як „мой кот ВАСЬКА нарадзіўся ў 12 годзе”.

— Уключыць двухэтапную аўтэнтыфікацыю: пацверджаньне ўваходу у сацсетку праз бясплатнае SMS, у якім карыстальніку прыходзіць дадатковы код. У такім разе зламысніку прыйдзецца скрасці не толькі пароль ад сацсеткі, але і тэлефон карыстальніка.

— Праверыць кампутар на вірусы і шкодныя праграмы: спампаваць адзін з бясплатных антывірусаў альбо набыць платны, спампаваць альбо набыць сродак ад шкодных (malware) праграмаў.

— Надалей выконваць базавыя правілы бяспекі ў інтэрнэце, а важную інфармацыю перадаваць праз сродкі, што цяжка ўзламаць.

„Каб абараніць цэласнасьць нашых мэтадаў і працэсаў, мы часта не зможам тлумачыць, як мы зьвязваем пэўныя атакі і падазроных нападнікаў, — дадае Статмас у блогу. — Тым не менш, мы плануем выкарыстоўваць гэта папярэджанне толькі ў сытуацыях, калі ёсць моцныя доказы нашых высноваў”.