Facebook патлумачыў збой у працы тэхнічнымі праблемамі



Facebook патлумачыў збой у працы тэхнічнымі праблемамі. Учора, 4 кастрычніка, адбыўся глабальны збой у сацсетках Facebook, Instagram і месэнджары Whatsapp.

 Збой у працы Facebook, якая 4 кастрычніка была недаступная ў шмат якіх краінах свету цягам шасці гадзін, быў выкліканы тэхнічнымі праблемамі, пры гэтым дадзеныя карыстальнікаў не пацярпелі. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі Facebook, апублікаванай на яе афіцыйным сайце.

Заснавальнік Фэйсбука Марк Цукерберг выбачыўся перад карыстальнікамі за збоі ў працы сацыяльнай сеткі і сэрвісаў. Паведамляецца, што ён страціў 7 млрд даляраў чыстага капіталу.

Цана на акцыі Фэйсбука ўпала на 5 працэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя