Факты пра беларускае Адраджэнне шукаюць у Гомелі
Гомельскія гісторыкі збіраюць факты пра беларускае Адраджэнне ў горадзе ў 1990-х гадах. Ініцыятары праекту збіраюць цікавую інфармацыю пра жыццё тагачаснай інтэлігенцыі.
Пра акалічнасці праекту расказваве старшыня гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы Марыя Булавінская:
– Запомнілася, што ў 90-ых гадах (і нам не адзін чалавек ужо пра гэта распавядае) хтосьці правёў такую акцыю па пераіменаванню вуліц у Гомелі – за ноч пераіменавалі вуліцы Савецкую ў вуліцу імя князя Вітаўта. Як нам распавядалі, проста пад трафарэты пападпісвалі новыя назвы вуліц.
Ініцыянтарамі праекту “Ці было Адраджэнне ў Гомелі?” выступілі сябры Таварыства беларускай мовы.
Беларускае Радыё Рацыя