Фанерныя аграгарадкі на Талачыншчыне



Жыхары двух дзясяткаў прэзідэнцкіх домікаў у вёсцы Славені, што на Віцебшчыне, масава адмаўляюцца ад іх прыватызацыі. Да гэтага іх схіляе кіраўніцтва аграгарадка “Талачынская навінка”.

Пад засваенне на ўсё пра ўсё далі мільярд беларускіх грошай. Гэтага не хапіла, каб ва ўсёй вёсцы пакласці асфальт. Два дзясяткі аградамкоў, давялося “складаць” з фанерных шчытоў. Кажуць жыхары аграгарадка:

– Гэты аграгарадок – прошлы век. Стала горш чым было раней.

– Зрабілі падсыпку гравіем і шчабёнкай вуліцы. Цяпер людзі задыхаюцца. Даюць гэтыя домікі, але яны недаробленыя.

Мясцовыя наракаюць, што „кішэня” аграгарадка ад унёскаў за прыватызацыю можа і папоўніцца, аднак, паводле будаўнікоў, “канструкцыі” з фанеры могуць і года не вытрымаць, калі прыйдуць моцныя маразы.

Беларускае Радыё Рацыя