Фаніпаль застаўся без цяпла і гарачай вады
У кватэрах жыхароў Фаніпаля ўжо з сярэдзіны дня няма ні ацяплення, ні гарачай вады. Пра гэта TUT.BY паведамілі чытачы. Прычына – аварыйнае адключэнне кацельні.
Кацельня на ўвесь Фаніпаль адна, што стала прычынай яе спынення – мясцовым невядома. Ліквідаваць усе няспраўнасці і аднавіць падачу цяпла аварыйныя службы абяцалі спачатку да васьмі вечара, цяпер кажуць, што да апоўначы. Телеграм-канал «Фаніпаль Бай» са спасылкай на УП «Дзяржынская ЖКГ» паведамляе, што без ацяплення засталася і вёска Вязынь.
– ЖКГ паведамляе, што ў Фаніпалі ў доме № 16 па вул. Камсамольскай знойдзены прарыў. Склеп дома затоплены. Вядуцца работы па ліквідацыі аварыі, – гаворыцца ў паведамленні.
