Фермер рабіў падарункі для Лукашэнкі
Пётр Бабко з Берасцейскага раёна, будучы фермерам, двойчы намагаўся парадаваць сваімі шчодрымі падарункамі Аляксандра Лукашэнку. Першы раз вырашыў ахвяраваць 30 тон вырашчанай ім пшаніцы, другі раз – выкупленую за 8 мільёнаў старымі грашыма школу ў Ганцавіцкім раёне, калі пачуў скаргу Лукашэнкі, што акрамя службовага жылля ён нічога не мае.
На першую тэлеграму адрэагавала КДБ, на другую – атрымаў прапанову з Ганцавіцкага райвыканкама, кажа Пётр Бабко:
– Калі Аляксандр Рыгоравіч прыйшоў да ўлады, я зразумеў, што яму трэба дапамагчы. Таму я яму і даслаў тэлеграму такога зместу: віншую першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з уступленнем на адказны пост. У сувязі з тым, што вам дасталася пустая казна (а ён казаў, што ад Кебіча яму дасталася пустая казна), выдзяляю ў фонд падтрымкі першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 тон беларускай пшаніцы, у сувязі з тым, што раённае кіраўніцтва не захацела са мной заключыць дамову на пастаўку зерня дзяржаве.
Ганцавіцкі райвыканкам у дапаўненне да школы запрасіў дадаць больш за дзве тысячы рублёў і за пераафармленне каля 200 рублёў. Бабко не пагадзіўся і цяпер церпіць ад набытай школы адны страты.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя