Фэст экскурсаводаў на Берасцейшчыне
Даведацца больш на тэму краязнаўства прапануюць на Берасцейшчыне. Тут з 22 па 24 красавіка адбудзецца фэст экскурсаводаў. Агулам у Берасцейскай вобласці адбудзецца 11 бясплатных экскурсій. Адна з арганізатараў мерапрыемства Алена Каховіч распавяла пра квэст, які яна рыхтуе:
– У межах фэсту экскурсаводаў дзякуючы платформе shukaj.by адбудзецца квэст па Берасцейскай крэпасці. Ён тычыцца гісторыі да 1939 года. Запрашаю ўсіх актыўных, у каго ёсць тэлефон і мабільны інтэрнэт, бо ён абавязкова спатрэбіцца. Трэба будзе карыстацца платформай shukaj.by, каб удзельнічаць у гэтым квэсце.
У межах фэсту экскурсаводаў запланаваны сустрэчы на такія тэмы, як “Габрэйская гісторыя ў памяці Берасця”, “Назіранне за птушкамі на рацэ Мухавец”, “Берасце – горад з тысячагадовай гісторыяй”, “Дэтэктывы ў бібліятэцы ў Баранавічах”, “Квэст Наш Белавежскі” і г.д.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота putevki.by
