Фэст „Каго любіш? Люблю Беларусь!” на Дзень Волі
Асветніцкая суполка «Арт-сядзіба» заключыла дамову з мінскім Палацам спорту на правядзенне 25 сакавіка фэсту «Каго любіш? Люблю Беларусь!» Палац спорту змяшчае 5000 чалавек.
Пра гэта паведаміў дырэктар «Арт-сядзібы» Павел Белавус у часе фэсту, прысвечанага Дню роднай мовы, які прайшоў сёння ў прасторы «Мёд».
У фэсце маюць удзельнічаць беларускія музыкі і артысты. Зараз усё залежыць ад таго, ці дасць Менскі гарвыканкам гастрольнае пасведчанне, адзначыў Белавус.
У мінулым галоўнай падзеяй Дня Волі ў Мінску традыцыйна была дэманстрацыя.
