FIDH: Абвінавачанні супраць «Вясны» беспадстаўныя
У заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце міжнароднай арганізацыі (FIDH) зазначаецца, што сапраўдны матыў «беспадстаўных абвінавачанняў» затрыманых праваабаронцаў «Вясны» — знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
«Беларускія ўлады прымусілі зрабіць выбар: праца ў юрыдычным вакуўме або ліквідацыя. Сапраўдны матыў гэтага пераследу — знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пад выглядам барацьбы з падатковымі злачынствамі», — падкрэсліваюць праваабаронцы FIDH. «Вясна» — партнёрская арганізацыя Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека.
Дзейны віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і былы віцэ-прэзідэнт Алесь Бяляцкі цяпер за кратамі. Іх вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры.
