Фігурант “справы Аўтуховіча” аб’явіў галадоўку пасля змяшчэння ў карцар
Фігурант “справы Аўтуховіча” Уладзімір Гундар аб’явіў галадоўку пасля змяшчэння 25 чэрвеня ў карцар. Яго пакаралі за адмову прамаўляць фразу “схільны да экстрэмізму”, — паведамляе “Новы час”.
Сваякі Гундара заклікаюць усе праваабарончыя арганізацыі падняць пытанне аб прызнанні яго палітвязнем. Паводле іх слоў, у СІЗА КДБ ён перанёс гіпертанічны крыз.
60-гадовы Уладзімір Гундар — інвалід, у канцы 90-х яму ампутавалі нагу. Гундара звязваюць са “справай Аўтуховіча аб тэракце”, унеслі ў тэрарыстычны спіс. У траўні яго асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму па іншай справе — “гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы..”.
Беларускае Радыё Рацыя
