Фігуранта „справы Аўтуховіча” Уладзіміра Гундара пачнуць судзіць 31 студзеня



Фігуранта „справы Аўтуховіча” Уладзіміра Гундара пачнуць судзіць 31 студзеня.

Нядаўна стала вядома, што супраць Уладзіміра Гундара, асуджанага да 18 гадоў калоніі, узбудзілі крымінальную справу за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменка па арт. 369 КК.

Паводле жонкі Гундара, палітвязень адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе.  Суд над ім распачнецца ўжо 31 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гародні. Працэс будзе весці суддзя Алена Пятрова, якая асудзіла Аляксандра Арановіча  да 6 гадоў калоніі.

Нагадаем, падчас суда Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць прымусовага распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.