Фігурантам “справы Чорнай кнігі Беларусі” пракурор запрасіў па 12 гадоў
Фігурантам “справы Чорнай кнігі Беларусі” пракурор запрасіў па 12 гадоў калоніі.
У Менскім гарадскім судзе набліжаецца да заканчэння завочны суд па справе “Чорнай кнігі Беларусі”, па якой праходзяць адразу пяць чалавек: Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Валерыя Занямонская і Вольга Высоцкая. Усе яны знаходзяцца за мяжой.
Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Наталля Бугук. Фігурантам пракурор запрасіў па 12 гадоў зняволення. Прысуд будзе абвешчаны 17 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя