Фігурантаў „справы студэнтаў” этапавалі ў калоніі



Усіх фігурантаў”справы студэнтаў” этапавалі ў калоніі. Праваабаронцам стала вядома, што тузін фігурантаў „справы студэнтаў” ужо пачалі адбываць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.

У прыватнасці, Алану Гебрэмарыям, Ксенію Сырамалот, Вікторыю Гранкоўскую, Таццяну Екельчык, Марыю Каленік, Анастасію Булыбенка, Яну Арабейка, Вольгу Філатчанкаву, Касю Будзько этапавалі ў гомельскую жаночую калонію. Хлапцоў Ягора Канецкага, Іллю Трахтэнберга й Глеба Фіцнера накіравалі ў адпаведныя ўстановы Віцьбы, Магілёву і Шклова.

Усе фігуранты атрымалі па два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, за выключэннем Глеба  – яго асудзілі на два гады.