Фігурантаў «справы студэнтаў» пачалі этапаваць у калоніі



Праваабаронцам стала вядома, што моладзевую актывістку Алану Гебрэмарыям, былых студэнтак Таццяну Екельчык, Вікторыю Гранкоўскую этапавалі для адбыцця пакарання ў гомельскую жаночую калонію праз тры дні пасля апеляцыі. Ягора Канецкага этапавалі ў трэцюю калонію «Віцьба».

Нагадаем, 5 кастрычніка Менскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуды 12 фігурантам «справы студэнтаў». 11 чалавек па справе атрымалі па 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Глеб Фіцнер (адзіны, хто прызнаў віну) — два гады калоніі.

Падтрымаць дзяўчын лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алане Тадэге Гебрэмарыям, Таццяне Андрэеўне Екельчык, Вікторыі Іванаўне Гранкоўскай

Падтрымаць Ягора можна па адрасе:

ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Ягору Алегавічу Канецкаму.

nashaniva.com