Фігурантка «карагоднай справы» збегла з хіміі
Цяпер Вікторыя Лысковіч знаходзіцца ў Літве і ёй нічога не пагражае, паведамляе «Белсат».

Лысковіч атрымала паўтара года хіміі па «карагоднай справе». Пакаранне Вікторыя адбывала ў Віцебску. Дзяўчыну асудзілі разам з маці, Аленай Лысковіч, якая засталася адбываць 1,5 года хіміі ў Гародні.
