Фіксуецца павышэнне ўзгаранняў транспартных сродкаў
Маразы, якія ўсталяваліся ў краіне правакуюць не толькі побытавыя пажары, фіксуецца павышэнне ўзгаранняў транспартных сродкаў. Так за снежань ужо згарэла 12 аўтамабіляў, якія гаспадары спрабавалі абагрэць у марозныя дні, – паведамляюць ратавальнікі.
“Прычына такіх здарэнняў пераважна ў сродках аўтаматычнага абагрэву”, – адзначае супрацоўнік адной з пінскіх станцый тэхнічнага агляду аўтамабіляў:
– Ёсць у нас аўтаномныя падагравальнікі, якія ставяцца на аўтамабілі. Ёсць выпадкі, што загараюцца ад гэтых абагравальнікаў. Адпаведна пакідае на доўгі час аўтамабіль, заводзіцца, глухне на працягу некалькіх дзён. Адбываецца абледзяненне выхлапных газаў праз сістэмы адводу, і аўтамабіль пачынае запускацца, механізм не спрацоўвае, і адбываецца таксама ўзгаранне.
Пры моцных маразах ратавальнікі раяць кіроўцам па магчымасці адмовіцца ад выкарыстання транспартнага сродку і не выязджаць у доўгія паездкі.
Беларускае Радыё Рацыя