Філатэлісты з Гарадзеншчыны атрымалі польскія ўзнагароды



a3Філатэлісты Лявон Карповіч, Сяргей Печарыца і Андрэй Мялешка атрымалі „Бронзавыя знакі гонару” „Польскага саюза філатэлістаў”. Узнагароды нададзеныя за ўзмацненне сувязяў паміж філатэлістычнымі арганізацыямі Польшчы і Беларусі.

Як зазначае старшыня гарадзенскай суполкі „Беларускага саюза філатэлістаў” Андрэй Мялешка, гэтыя адзнакі – даніна павагі за тую працу, якая ажыццяўляецца філатэлістамі Гарадзеншчыны ў шчыльнай супрацы са сваімі польскімі калегамі:

– Беларусы праз „Польскі саюз філатэлістаў” могуць прыняць удзел у міжнародных выставах: у Лондане, у Сінгапуры ды іншых краінах свету. Да гэтага такога не было да 2016 года. Мы раней не мелі магчымасці выстаўляцца як філатэлісты, як удзельнікі выстаў, а зараз ёсць такая магчымасць праз „Польскі саюз філатэлістаў”.

Да гэтага часу падобную ўзнагароду ў Беларусі атрымаў толькі адзін чалавек. Вядомы гарадзенскі філатэліст Фрэдэрык Гушча 20 гадоў таму быў адзначаны „Бронзавым знакам гонару”. На той момант ён быў сябрам беластоцкага аддзялення „Польскага саюза філатэлістаў”.

^B22E9698A87684FBB4C7ADFEE3CAD681B59E96DC70063A2F03^pimgpsh_fullsize_distr

^EC7C2B0A0194332E543161FB81CCD9ADA20A010E00704A1270^pimgpsh_fullsize_distr

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня