Філіялу Веткаўскага музея – 20 гадоў



20 гадоў таму ў Гомелі ўзнік філіял Веткаўскага музея. У аснове ўстановы – помнікі веткаўскай стараабрадніцкай культуры.

Загадчыца філіяла Веткаўскага музея Вольга Вінаградава адзначае, што ўпершыню раённы музей адкрыў сваю філію ў абласным цэнтры.

У любых музеях у фондах большая колькасць экспанатаў, чым экспануецца. І філіял – гэта месца, дзе мы можам паказаць тое, што захоўваецца ў запасніках, тое, што не кожны можа пабачыць у рэальным жыцці.

Колішні загадчык філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка заўважае, што філіял даўно перарос свае сцены.

Мы выходзім у парк, мы выходзім у горад, мы выязджаем у вёскі нават. Філіял паціху запаўняе прастору вакол сябе і стварае гэтую прастору. Таму я пажадаў бы павелічэння гэтай прасторы, прасторы традыцый. Філіял стаў сэрцам традыцый для мяне ў Гомелі. І людзі, якія прыходзяць, гэта адчуваюць і вяртаюцца сюды.

У філіяле Веткаўскага музея працуюць часовыя выставы, адбываюцца майстар-класы, працуе клуб ткацтва “Параскева”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота vetka-museum.ru