Фільм “Мы супраць смяротнага пакарання” пакажуць ў Маладзечне



Дыскусія і прэм’ерны паказ дакументальнага фільма да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” адбудуцца 30 чэрвеня ў Маладзечне.

У аснове фільма – гісторыя чалавека, расстралянага за чужую віну. Гэта праваабарончае расследванне, якое пачалося восенню 1998 года і завяршылася ў нашы дні. 

Кадр з фільма „Мы супраць смяротнага пакарання” . 

Фільм мае назву “Мы супраць смяротнага пакарання” і зняты адмыслова да 10-годдзя кампаніі супраць смяротнага пакарання.  

Кадр з фільма „Мы супраць смяротнага пакарання” . 

Запрошаныя госці:

Андрэй Палуда, каарадынатар каманіі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Паліна Сцепаненка (Качаткова), пісьменніца, актывістка кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Дыскусія і прэм’ера дакументальнага фільма адбудуцца ў шэрагу іншым імпрэзаў, прымеркаваных да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Паказ і дыскусія ў Маладзечне, 30 чэрвеня ў 19.00 па адрасе: вуліца Чыстая – 26. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя