Фінансавы крызіс вакол «Белсату» ўрэгуляваны



Тэлеканал «Белсат» атрымае на дзейнасць у 2018 годзе 20 мільёнаў злотых з мэтавых датацый Міністэрства замежных спраў Польшчы, піша  выданне  Press.pl.

У будучым не выключаецца, што «Белсат» будзе фінансавацца МЗС на пастаяннай аснове, піша wirtualnemedia.pl. Беларускамоўны тэлеканал «Белсат» з’яўляецца структурным падраздзяленнем публічнага Польскага тэлебачання і фінансуецца пераважна з польскага дзяржаўнага бюджэту, а таксама з крыніц з-за мяжы Польшчы.

Да 2016 года гэты фактычна адзіны беларускамоўны тэлеканал у свеце атрымліваў ад 16 да 20 мільёнаў злотых датацый за год ад МЗС Польшчы.

Цяпер «Белсат» у Беларусі можна глядзець як праз спадарожнік, так і праз інтэрнэт-трансляцыю.