Фінскія навукоўцы распрацавалі 10-хвілінны экспрэс-тэст на COVID-19



Фінскія навукоўцы з Хельсінкскага ўніверсітэта распрацавалі новы экспрэс-тэст на каронавірус, які здольны выявіць заражэнне за 10 хвілін.

Новы антыгенны тэст на COVID-19 амаль не саступае ў дакладнасці  ПЛР-тэстам. Яго прапануюць выкарыстоўваць у аэрапортах, марскіх партах і навучальных установах.

На практыцы ўзор, узяты ватовай палачкай з носа, змяшчаецца ў раствор, з антыцеламі, якія распазнаюць пратэіны віруса SARS-CoV-2. Яны аб’ядноўваюцца, утвараюць малекулярны агрэгат, які выяўляецца спецыяльнай счытвальнай прыладай, здольнай апрацаваць за раз да 500 узораў.

Адзначаецца, што дадзены экспрэс-тэст таксама бяспечны для чалавека, так як вірус інактывуецца пры трапленні ў раствор.

zviazda.by

Фота: pixabay.com