Актывісты Руху салідарнасці “Разам” ушанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій



Ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам актывісты Руху салідарнасці “Разам” ушанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій Гаворыць удзельнік акцыі мастак Аляксей Марачкін:

— Два гады таму назад, як тут быў устаноўлены крыж, прысвечаны Ластоўскаму. Я тады выказаў такую думку, што трэба 29-га кожны раз прыходзіць сюды і ўшанаваць ахвяр сталінізму, ахвяр бальшавіцкага тэрору. Ля крыжа Ластоўскага, ля гэтага каменя, гэта вельмі важна. На гэтай Галгофе. Мы сюды прыйшлі – невялікая група. Але усё-такі людзі знаныя, людзі вядомыя.

Напрыканцы кожнага месяца ў Курапатах праходзяць акцыі ўшанавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Гэта напамін пра масавы расстрэл дзеячаў культуры, навукі, палітыкі ў ноч з 29-га на 30-е кастрычніка 1937-га года.

Поўны матэрыял слухайце з далучаным гукавым файле:

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск