Флэш-моб на Берлінале ў падтрымку Алега Сянцова
На кінафестывалі Берлінале аўтары фільму „Містар Джонс” заклікалі Расею вызваліць зняволенага ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова. Пра гэта паведаміла агенцтва „Укрінформ”.
„Містар Джонс” – фільм супольнай вытворчасці польскіх, брытанскіх і ўкраінскіх кінематаграфістаў пра Галадамор. Ён расказвае пра валійскага журналіста, які стаў сведкам злачынстваў савецкай улады ва Украіне ў 1930-ых гадах.
„Праглядваючы сёння гэты фільм, я думала пра нашага калегу Алега Сянцова, украінскага рэжысёра, і яго суайчынніках, палітычных зняволеных, якіх трымаюць у Расеі. Мы думалі пра іх, калі стваралі гэты фільм. Мы пра іх не забудзем”, – сказала пасля завяршэння паказу рэжысёрка Агнэшка Холанд.
Здымачная група фільма зладзіла флэшмоб на чырвонай дарожцы фестывалю. Аўтары трымалі плакаты з напісамі FreeSentsov і Freedom of speech is not a crime, а таксама партрэты Алега Сянцова. Да флэшмобу далучыліся ўкраінскія актывісты.
Берлінскі міжнародны кінафестываль (Internationale Filmfestspiele Berlin) – адзін з буйнейшых кінафестываляў Еўропы. Праводзіцца штогод з 1951 года.
Беларускае Радыё Рацыя