Флэш-моб супраць вайны ад кампаніі „Разам за Беларусь”



Грамадская кампанія „Разам за Беларусь” ініцыявала міжнародную акцыю адзначэння 500-й гадавіны Аршанскай Бітвы. Як кажа актывіст кампаніі Максім Сергіец, беларускія актывісты з розных краін свету дасылалі свае здымкі з плакатамі, і гэтыя здымкі выстаўляюцца ў інтэрнэце:

– Сутнасць флэш-мобу была ў тым, каб выказаць на гэтае вялікае свята, на такую гадавіну, значную для нас, беларусаў, меркаванне на конт таго, што не мае быць расейскіх вайсковых базаў на Беларусі. І проста людзі з адпаведнымі плакамі з розных гарадоў, з розных краін свету рабілі фотаздымкі ў якіх-небудзь знакамітых месцах тых гарадоў, дзе яны жывуць і дасылалі нам.

У арыгінальным фота-флэш-мобе прынялі ўдзел беларускія актывісты з 12-ці краін, і больш як 20-ці гарадоў. Сёлета, у круглую гадавіну славутай бітвы, удзельнікаў акцыі аб’яднаў супраціў паступоваму нарошчванню вайсковай прысутнасці расейскай арміі ў Беларусі.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя