Флэшмоб у цэнтры Гародні



На акцыю-флэшмоб у цэнтры Гародні сабралася некалькі соцень школьнікаў разам з настаўнікамі. Акцыя мела назву “Падай руку дапамогі”, і дзеткі склалі вялікі лагатып дзіцячага хоспіса, які з птушынага палёту здымаў дрон.

h1Пра сэнс мерапрыемства распавядае дырэктарка гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

Кожны тыдзень у пэўнай школе праводзіліся мерапрыемствы па папулярызацыі дзейнасці хоспіса. Педагогі расказвалі дзецям, што такое хоспіс, якія там бываюць дзеці, якія выпрабаванні і цяжкасці ёсць у хоспіса.

Кажуць валанцёры – удзельнікі акцыі:

– Мы пачыналі з сэрца з 70 чалавек. Сёння гэта звыш 200-300 чалавек. Бо мы расказалі пра гэта школам, людзям. Таму прыйшло больш людзей.

– Я прыйшла, бо, па-першае, я валанцёр. Па-другое, гэта грандыёзнае мерапрыемства, якое грэх прапусціць ці не ўзяць удзелу ў ім. Гэта цудоўная справа. Прыемна, калі людзі ведаюць пра нас і нашы добрыя справы.

Акцыя падвяла рысу інфармацыйнай кампаніі пра хоспіс, што цягнулася са снежня 2015 года, а таксама былі падведзены вынікі гарадскога конкурсу валанцёраў сярод устаноў адукацыі, а пераможцам і ўдзельнікам уручаны прызы і лісты падзякі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня