#FLOWERPOWER: альтэрнатыўныя паштоўкі да 8 Сакавіка
ПЦ „Вясна” у межах праета #FLOWERPOWER выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 Сакавіка, накіраваных на тое, каб нагадаць беларусам, што Міжнародны жаночы дзень – гэта не свята прыгажосці і жаноцкасці, а дзень абароны раўнапраўя жанчын ва ўсім свеце.
„Віншуйце правільна, стаўце акцэнты на поспехах жанчыны, якіх яна дабілася сёння”, – заклікае адная з арганізатарак кампаніі #FLOWERPOWER.
– У межах майстэрні “Всё Ясно! Беларусь”, мы зладзілі праект #FLOWERPOWER. Нашыя кветкі выйшлі на так званы мітынг і распавядаюць пра сапраўдны сэнс Міжнароднага жаночага дня. Мы звяртаем увагу на тыя праблемы, якія цяпер існуюць. Мы проста ўліліся ў хвалю свята. Віншуйце, але віншуйце правільна.
Праект #FLOWERPOWER прыдуманы ўдзельнікамі майстэрні „Всё Ясно! Беларусь” ад арганізацый Human Constanta і Крэатон. Ідэю распрацоўвалі Дзіяна Пінчук, Стася Сакалоўская, Алег Давыдчык і Дар’я Герасіменка. Бясплатна атрымаць паштоўкі можна на офісе ПЦ „Вясна” (г. Менск, пр. Незалежнасці, 78А, 48).
Беларускае Радыё Рацыя, Менск