Фонд медыцынскай салідарнасці паведаміў у ААН аб гуманітарным крызісе ў Беларусі
Фонд накіраваў у камітэт альтэрнатыўны даклад аб сітуацыі ў сферы аховы здароўя. У ім адзначаецца, што краіна сутыкнулася з цяжкім крызісам у сферы аховы здароўя, створаным уладамі. Да медыкаў, як і да іншых грамадзян, ужываюцца рэпрэсіі: больш за 260 лекараў і медсясцёр затрымліваліся з пачатку пратэстаў, дзесяць медыкаў прызнаныя палітвязнямі. Не менш за 200 медработнікаў звольненыя па палітычных прычынах.
У краіне не хапае больш за 8 тысяч медыкаў. Улады ігнаруюць пандэмію COVID-19 і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ды уводзяць у зман адносна роўню захворвання.
Беларускае Радыё Рацыя
