Фонд „Разам” у Літве падтрымлівае беларусаў
Атрымліваць дапамогу ад фонду “Разам” працягваюць сотні беларусаў, што прыехалі ў Літву па палітычных матывах.
Гэта як пытанні атрымання і прыбыцця ў краіне-суседцы па гуманітарных візах, так і адаптацыя, – распавяла валанцёрка, спадарыня Віялета:
– Гэта беларусы, грамадзяне Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя, на якіх былі заведзеныя крымінальныя справы, у якіх прайшлі ператрусы, якім пагражалі суды за тое, што яны выказвалі сваю пазіцыю наконт тых падзеяў, якія са жніўня ў Беларусі адбываюцца.
Валанцёрка Віялета адзначыла, што апошнім часам стала нашмат менш беларусаў, што прыязджаюць у Літву з пункту гледжання бяспекі. Большая частка прыехала менавіта ў 2020 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя