Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці ладзіць чарговую велавандроўку
Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці ладзіць чарговую велавандроўку. Гэтым разам раварыстаў чакае знаёмства з Фортам літары “З”. “Дзякуючы ў тым ліку серыі такіх вандровак, мы знаёмім з малавядомай крэпасной спадчынай”, — паведамляе кіраўнічка фонду Аліна Дзеравянка:
— Мы працягваем велавандроўкі, хочам, каб усё больш людзей ведалі пра фарты. Дзякуючы базе звестак людзі таксама могуць знайсці на мапе гэтыя фарты і самі туды з’ездзіць. Кожны зацікаўлены, гісторык краязнаўца ці проста турыст, які цікавіцца гісторыяй.
Старт велавандроўкі ў Форт літары “З” запланаваны на 8 верасня, у 17:30. Збор удзельнікаў ля “Зоркі” на ўваходзе ў мемарыяльны комплекс “Берасцейская крэпасць герой”. Вандроўка на форт 1912-1915 гадоў пабудовы які месціцца ля вёскі Бернады і Кацельня-Баярская будзе працягнецца каля трох гадзін.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце