Фонд салідарнасці BySol і праект пра навіны з Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі
Пра гэта паведамляе тэлеграм МУС. Фонд BySol дапамагае беларусам, якія страцілі працу з палітычных прычын пасля жніўня 2020 года, а таксама тым, хто мусіў з’ехаць з Беларусі. Праект Voices from Belarus расказвае іншаземцам пра асноўныя палітычныя навіны Беларусі. Digital Solidarity — гэта прыкладанне, дзе сабралі фонды, зборы і ініцыятывы, якія дапамагаюць пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі, падтрымліваюць дэмакратычныя беларускія ініцыятывы.
Першыя экстрэмісцкія фармаванні ў Беларусі вызначылі ў сярэдзіне кастрычніка — інтэрнэт-рэсурсы dze.chat і «Рабочы рух». Ад таго часу іх колькасць ужо вымяряецца дзясяткамі.