„Фонду імя Льва Сапегі” – 27 гадоў



27 гадоў споўнілася адной з найстарэйшых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі „Фонду імя Льва Сапегі”. Асноўнай мэтай гэтай грамадска-асветніцкай арганізацыі застаецца рэалізацыя ў Беларусі прынцыпаў мясцовага самакіравання.

Арганізацыя не губляе аптымізму, кажа Юры Нагорны з Воршы:

– Нягледзячы на тыя марныя капейкі, якія на сённяшні дзень, у параўнанні скажам з тымі цудоўнымі гадамі, калі мы пачыналі, дзе было фінансаванне, сёння фонд Льва Сапегі нешта робіць і робіць значна. Што б там не было з ім лічацца, напэўна сярод тых грамадскіх арганізацыяй, якія існуюць, якія займаюцца перш за ўсё праблемамі мясцовага самакіравання, займае ў нашай дзяржаве самае цэнтральнае месца.

Супраца „Фонду імя Льва Сапегі” з чыноўнікамі часамі мае поспех. Цяпер улады імкнуцца карыстацца замежнай дапамогай без удзелу грамадскіх ініцыятыў, прасоўваючы фіктыўныя, праўладныя арганізацыі пад выглядам грамадскіх. Робяцца спробы дамовіцца з замежнымі фундатарамі па без удзелу грамадства. Пра сітуацыю на Віцебшчыне кажа Валянціна Болбат:

– Насцярожвае тое, што зараз ідзе разм. Ужо сёння недзяржаўны сектар на самой справе паглынаецца і відаць магчымасці донараў скарачаюцца. Вялікія сродкі ідуць на падтрымку дзяржаўных арганізацыяй, якія працуюць з уладай.

„Фонд імя Льва Сапегі” застаецца ў Беларусі адзіным кампетэнтным экспертам у галіне рэгіянальнага развіцця і мясцовага самакіравання. Улады выказваюць намеры вяртання да традыцыйных прынцыпаў самакіравання ў краіне, але насамрэч нічога не робяць.

Чарговая канферэнцыя арганізацыі, якая прайшла ў Менску, пераабрала на наступны двухгадовы тэрмін старшыню „Фонда імя Льва Сапегі” Міраслава Кобасу.

Беларускае Радыё Рацыя