Форум НДА Берасцейшчыны пройдзе ў Берасці ўпершыню за 20 год
8 снежня ў Берасці пройдзе Форум недзяржаўных арганізацый Берасцейшчыны, які збярэ прадстаўнікоў трэцяга сектару вобласці, а таксама ганаровых гасцей і партнёраў: журналістаў, фундатараў, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў.
Мінулы Форум грамадскіх арганізацый Берасцейскай вобласці адбыўся ў 1998 годзе. З таго часу з’явіліся новыя арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць вырашаць праблемы грамадства ў розных сферах жыцця. У прадстаўнікоў НДА Берасцейшчыны будзе магчымасць пазнаёміцца паміж сабой, наладзіць асабістыя кантакты, даведацца пра дзейнасць іншых арганізацый вобласці.
Падчас Форуму пройдзе абмеркаванне найбольш актуальных для берасцейскіх НДА пытанняў:
– пошук фінансавання; – стасункі з органамі ўлады; – супраца са сродкамі масавай інфармацыі.
Экспертамі на Форуме выступяць прадстаўнікі конкурса сацыяльных праектаў “Social Weekend”, анлайн часопіса “Имена”, школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання “SYMPA”, праваабарончай арганізацыі “Human Costanta”, анлайн-выданняў “CityDog”, “Бинокль”, “Intex-press” і іншыя адмыслоўцы.
Удзельнікі Форуму будуць мець магчымасць:
– выказаць сваё меркаванне наконт найбольш вострых праблем, якістаяць перад грамадзянскай супольнасцю рэгіёна і краіны; – пазнаёмяцца з вынікамі апытання пра стан і патрэбы грамадзянскай супольнасці Берасцейшчыны.
Запланаваны шэраг карысных для актывістаў воркшопаў, відэапрэзентацыі, знаёмства з НДА ў фармаце Speed-dating, жывы Інстаграм і іншыя цікавосткі.