Форум НДА ў Берасці
Упершыню за 20 апошніх гадоў у Берасці прайшоў Форум недзяржаўных дэмакратычных арганізацый вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 80 чалавек з больш чым 50-ці арганізацый.
Акрамя непасрэдных удзельнікаў форуму, на ім прысутнічалі прадпрымальнікі, журналісты і запрошаныя з іншых рэгіёнаў госці, кажа ўдзельніца форуму, прадстаўніца грамадскай арганізацыі “За наш горад” з Бярозы Таццяна Тарасевіч:
– Форум праводзіўся дзеля таго, каб даць магчымасць пазнаёміцца з тымі, хто займаецца грамадскай дзейнасцю. Каб даведацца пра новыя ідэі і падзяліцца досведам, як працаваць у сучасных умовах, як супрацоўнічаць са СМІ.
Паводле Таццяны Тарасевіч, адметна, што форум праходзіў на беларускай мове. Цяпер у яе з’явілася многа новых сяброў – грамадскіх актывістаў. Яна прывезла многа новых ідэй. І вельмі ўсцешана шматлікай маладой аўдыторыяй на форуме.
Беларускае Радыё Рацыя