Форум-тэатр адбудзецца 16-га кастрычніка ў Берасці



Першае мерапрыемства па тэхналогіі форум-тэатр адбудзецца 16 кастрычніка ў Берасці ў адным са студэнцкіх інтэрнатаў. Арганізатарамі нефармальнай адукацыйнай сустрэчы выступаюць прадстаўнікі грамадскага аб’яднання ’’Клуб дзелавых жанчын’’.

Для моладзі будзе паказаны спектакль ’’У пошуках Інтэрнэту’’, дзе яны змогуць прыняць непасрэдны ўдзел. – Форум-тэатр для беларускай аўдыторыі гэта адносна новая і цікавая форма працы, – распавяла адна з арганізатараў сустрэчы Крысціна Галавейка:

– Цэлевой аўдыторяй будуць студэнты, якія пражываюць у нашым інтэрнаце. Мы спадзяемся, што мерапрыемства пройдзе паспяхова. Нашы акторы актыўна рэпетуюць спектакль. Мы плануем паказаць, якім чынам адбываецца вярбоўка праз інтэрнет. У асноўны для моладзі – дзяўчат, якія выязджаюць, знаёмяцца з замежнікамі  і маладых людзей, якія едуць на заробкі, у асноўным – у Расею.

«Чакаем, што студэнты прымуць актыўны ўдзел у імітацыйнай гульні і змогуць прапанаваць шэраг выйсцяў з сітуацыі, што будзе прадстаўлена ў спектакле», – дадала Крысціна Галавейка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце