Фотафакт: Беларускія добраахвотнікі на маршы
Беларусы ўзялі ўдзел у маршы добраахвотнікаў да Дня незалежнасці Украіны ў Кіеве.
Яны трымалі ў руках выявы загінулых пабрацімаў Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнкі.
Алесь Чаркашын былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасля некалькіх тыдняў комы. Ён ваяваў пад пазыўным „Сябар Тарас” у Тактычнай групе „Беларусь” у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса „Правага сектара”.
Віталь Ціліжэнка – украінскі актывіст, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную супольнасьць і загінуў у адным з баёў на Данбасе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com/mikalaj.dzemidzenka