Фотафакт: Парад елак на Пастаўшчыне
Прадпрыемствы Пастаўшчыны праявілі крэатыўнасць і зладзілі сапраўдны парад навагодніх елак у спартыўна-турыстычным комплексе “Азёркі”. Вырабленыя яны з падручных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы тое, ці іншае прадпрымства раёна.
Паводле работнікаў комплекса “Азёркі”, з-за надвор’я была пашкоджана і страчана адна з найпрыгажэйшых ёлак, але тыя дзесяць, якія засталіся, радуюць наведвальнікаў. Дарослыя і дзеці любяць фатаграфавацца ля іх і потым выстаўляць фота ў інтэрнэт.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара