Фотафакт: пазітыў з Барысава
Дрэваапрацоўчае прадпрыемства ААТ «Барысаўдрэў» працягвае выпускаць тэматычныя запалкі. Зараз у беларускіх крамах можна набыць наборы пачкаў запалак па 36 штук з выявамі смайлаў, пазітыўных пажаданняў і заклікамі да здаровага ладу жыцця.
Нагадаем, ААТ «Барысаўдрэў» працуе ў Барысаве з 1901 года. Напачатку прадпрыемства вырабляла толькі запалкі па 25-30 тысяч пачкаў у суткі. У 1950 годзе было выпушчана ўжо каля мільёна скрынь запалак. Зараз прадпрыемства робіць не толькі запалкі, але і драўнянавалакністыя пліты, фанеру і мэблю.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя