Фотафакт: „спасибо Деду” на „8 Сакавіка”
У Гомелі ў фірмовай краме фабрыкі „8 Сакавіка” прадаюць футболкі з надпісамі „Спасибо Деду за Победу”, а таксама „Бессмертный полк”. Футболкі вырабленыя ў Гомелі на трыкатажнай фабрыцы „8 Сакавіка”.
Гэтыя словазлучэнні ў апошнія гады ў грамадскай свядомасці трывала замацаваныя за ідэалогіяй „рускага свету”, ідэямі савецкага рэваншызму, як і георгіеўская стужка. Хто і навошта прыдумаў вырабляць такую прадукцыю на дзяржаўным прадпрыемстве – загадка.
Беларускае Радый Рацыя