Фотафакт: труп бабра ў разгар пляжнага сезона на Дняпры
У Воршы ў Дняпры недалёка ад гарадскога пляжа плавае труп бабра (асцярожна – шакуючыя фота).
Прыбіраць бераг павінна фірма „Арыён”, але яна не хоча займацца прыборкай трупаў жывёлаў, а займаецца ў асноўным пакосам травы.
Ратавальнікі звычайна выцягваюць такія трупы на сярэдзіну і сплаўляюць уніз па плыні.
Зусім недалёка ўніз па плыні – гарадскі пляж. Трупная атрута сплывае ўніз – туды, дзе купаюцца людзі.
Беларускае Радыё Рацыя
