Фотафакт. У Менску на вуліцах з’явіліся вадамёты



15 сакавіка ў Менску пройдзе чарговы „Марш недармаедаў”. Сталічныя ўлады і міліцыя рыхтуюцца да акцыі: у цэнтры Менска з’явіліся міліцэйскія вадамёты.

Гэтыя аўтамабілі прызначаны для працы падчас масавых беспарадкаў. На даху ўстаноўлены магутныя вадамёты, а адвалы (нажы) прызначаныя для расчысткі барыкадаў.

У цэнтры Менска было заўважана пяць такіх аўтамабіляў. Два з іх прыпаркаваны ў адным з двароў па праспекце Незалежнасці.

tut.by