Фотафакт: Зімовая паводка на Дняпры
Незвычайную прыродную з’яву можна назіраць гэтай зімой у Воршы. Ровень вады ў Дняпры ў студзені, як падчас вясновай паводкі.
Мясцовыя жыхары кажуць, што не назіралі такой з’явы за апошнія 45 гадоў.
Магчыма, зімовы разліў будзе на карысць рацэ, бо летам 2016 года Дняпро быў атручаны з боку Расеі хімікатамі, у выніку загінула ўся рыба. Каб рака аднавілася, паводле экспертаў-хімікаў, трэба, каб прайшло тры павадкі.
Зімовая паводка дадала яшчэ шанец для ачышчэння ракі.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя
