Фотафакт: Зноў вялікая чарга ў Гародні на пікеце Ціханоўскай (абноўлена)
У Гародні да зборшчыкаў подпісаў за Ціханоўскую выстраілася стартавая чарга 220 чалавек. Цягам дня яна дасягала 350 чалавек. Людзі стаялі па ўсім перыметры Савецкай плошчы. Каб падпісацца, трэба было адстаяць у чарзе больш 2 гадзінаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Ладзіка Майніча і Сяргея Апановіча
