Фотавыстава і паказ фільма «Орша 1991»
26 красавіка ў Воршы адбылася дыскусія з удзельнікамі красавіцкіх пратэстаў у Воршы, “Блакада чыгункі ў Воршы, што гэта было?”, фотавыстава і паказ фільма «Орша 1991». 25 красавіка 1991 года, блакада чыгункі
Сябры страйкаму Андрэй Шляпнікаў і Ігар Грышанаў на фоне фотавыставы
26 красавіка ў Воршы адбылася дыскусія з удзельнікамі красавіцкіх пратэстаў у Воршы, “Блакада чыгункі ў Воршы, што гэта было?”, фотавыстава і паказ фільма «Орша 1991».
Удзельнікі дыскусіі
24-26 красавіка 1991 года ў Воршы працоўныя, якія пратэставалі супраць павышэння коштаў і кіруючай камуністычнай партыі СССР, заблакавалі чыгуначныя шляхі. Падзеі 24-26 красавіка ў Воршы ўнікальныя, не маюць аналагаў у сучаснай гісторыі Беларусі.
Цэнтр даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі сабраў успаміны ўдзельнікаў і відавочцаў падзей, якія ляглі ў аснову фільма.
Беларускае Радыё Рацыя