Fox: кібератака, якая закранула 74 краіны свету, можа паўтарыцца
У ходзе кібератакі выкарыстоўвалася праграма электроннага шантажу – на экране заражаных кампутараў з’яўлялася патрабаванне выплаты саліднай сумы ў абмен на разблакаванне баз дадзеных.
Карта рэгіёнаў свету, якія падвергліся атацы.
Кібератака, якая распаўсюдзілася на 74 краіны свету і ажыццёўленая з дапамогай шпіёнскага праграмнага забеспячэння, распрацаванага Агенцтвам нацыянальнай бяспекі ЗША (АНБ), можа паўтарыцца. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю тэлекампаніі Fox News былы дарадца па пытаннях нацыянальнай бяспекі пры ўрадзе штата Нью-Ёрк Майкл Бэлбані.
„Гэта адна з самых маштабных кібератак, якія мы бачылі, – заявіў ён. – Мы ўступаем у стагоддзе, калі пытанне аб кібербяспецы будзе стаяць на першым месцы”. Пасля сёлетняй кібератакі, у выніку якой пацярпелі, у прыватнасці, базы дадзеных шпіталяў, „стаўленне людзей да іх зменіцца”, лічыць ён, падкрэсліўшы пры гэтым, што „кібератакі такога ж маштабу цалкам магчымая”.
Гэтая шпіёнская праграма, адзначалася ў рэпартажы, была выкрадзена ў АНБ ЗША і ў 2016 годзе распаўсюджаная групай хакераў, якая выступае пад псеўданімам Shadow Brokers.
Фота: intel.malwaretech.com