Франак Вячорка: Галоўная каштоўнасць беларусаў – незалежнасць



Грамадскія кампаніі «Годна» і «Будзьма Беларусамі!» сталі ініцыятарамі нацыянальнага даследавання. Тэмай абралі «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў». Адпаведны зандаж правяла кампанія SATIO.

Тры выяўленыя каштоўнасці прадставіў спікер кампаніі «Годна» Франак Вячорка:

– Першае – гэта незалежнасць, абсалютная важнасць для бальшыні. Магчыма, незалежнасць нават сумяшчацца ў нейкай ступені з частковай інтэграцыяй з Расеяй. А другое – бальшыня лічыць, што дэмакратычныя правы не забяспечваюцца, каштоўнасці свабодных выбараў, дэмакратыі і справядлівага суда, павагі да правоў чалавека. Яны хоць і не суперважныя, але людзі разумеюць, што сітуацыя з імі можа быць лепшая ў краіне. Трэцяе – тое, што ёсць рэчы, якія абмяжоўваюць грамадскую актыўнасць, стрымліваюць людзей ад удзелу ў кампаніях, ініцыятывах.

Даследаванне праводзілася сёлета ў красавіку-траўні  і супала з часам пандэміі каронавірусу. Гэта акалічнасць наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя