Франака Вячорку падазраюць паводле дзесяці крымінальных артыкулаў
Дарадца Святланы Ціханоўскай у замежнай палітыцы Франак Вячорка на радзіме падазраецца паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Паводле дакумэнту ад 28 снежня 2021 году, Францішка Вячорку разам з блогерамі Сцяпанам Пуцілам, Раманам Пратасевічам і Антонам Матолькам падазраюць у злачынствах паводле дзесяці артыкулаў, такіх як «дзяржаўная здрада», «арганізацыя масавых беспарадкаў», «абраза прэзідэнта», «падрыў канстытуцыйнага ладу» і іншых. Па некаторых артыкулах абвінавачанне выставіла падазраваным не адзін, а два пункты.
Раман Пратасевіч з траўня 2021 знаходзіцца ў зняволеньні. Астатнія фігуранты ініцыяванай уладамі справы выехалі за мяжу.
Супраць сілавікоў за перавышэнне паўнамоцтваў, катаванні і забойствы пратэстоўцаў пасля жніўня 2020 году ў Беларусі не пачалі ніводнай крымінальнай справы.